Запрашаем на “Зецельскі фэст”

Шаноўныя дзятлаўчане і госці раёна!

 

Запрашаем вас прыняць удзел у адкрытым рэгіянальным фестывалі сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”, які адбудзецца 19 верасня 2020 года ў горадзе Дзятлаве.

Для ўдзельнікаў будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі:

“Скрыжаванне мастацтваў” – гэта інтэрактыўная пляцоўка, на якой пройдзе музычны конкурс “Адгадай мелодыю”;

“Мой утульны 3D-дворык” – тут можна будзе ўбачыць сямейныя творчыя сюжэтныя работы;

“Мама, тата, я – спартыўная сям’я” – на гэтай пляцоўцы пройдуць спартыўныя спаборніцтвы.

Упершыню пройдзе конкурс-дэфіле “цюнінгаваных” дзіцячых калясак “Мая каляска – проста казка”. Запрашаем прыняць удзел у конкурсе на самы арыгінальны і крэатыўны дзіцячы транспарт. Наяўнасць пасажыра ў экіпажы абавязковая!

Аб’яўляем набор на восеньскі забег паўзункоў! Прыняць удзел у ім могуць дзеці да аднаго года, калі яны ўжо актыўна поўзаюць. Ім трэба будзе прапаўзці навыперадкі па дарожках ад старту да фінішу, а мамы і таты, старэйшыя брацікі і сястрычкі, дзядулі і бабулі могуць дапамагаць ім і падбадзёрваць.

Тэлефоны для даведак: 2-21-71, 2-11-48, 6-10-83.

Аргкамітэт

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×