Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па пляжнаму валейболу

25-26 ліпеня 2020 года ў парку актыўнага адпачынку “Каробчыцкі Алімп” праходзіў першы Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па пляжнаму валейболу сярод мужчынскіх і жаночых каманд.

У першы дзень спаборнічалі 22 мужчынскія каманды Гродзенскай вобласці. Прадстаўнікі ОАО “Граніт-Агра” Дзяніс Трафімчык, Арцём Літвінскі, Андрэй Крэмянеўскі, Аляксандр Мазюк і дзявочая група падтрымкі абаранялі гонар Дзятлаўскага раёна. Каманда у складзе Дзяніса Трафімчыка і Артёма Літвінскага   абыграла суседзяў з Зельвы і з лікам 1:2 саступілі Кастрычніцкаму раёну г. Гродна. У выніку – 9 месца з 22 каманд.

26 ліпеня гулялі 11 жаночых каманд. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі 2 каманды: Вольга Радомская, Ганна Таўкун (навучэнкі Гімназіі г.Дзятлава) і Марта Міцюк Вікторыя Атаповіч.

Па жрэбію Вольга Радомская і Ганна Таўкун папалі ў падгрупу са Шчучынскім і Слонімскім раёнамі. З лікам 1:2 саступілі Шчучыну і 0:2 камандзе са Слоніма. Дарэчы, нашы дзяўчаты былі самымі маладымі удзельнікамі. Але не гледзячы на ўзрост прадэманстравалі добрую гульню.

А вось каманда ў складзе  Марты Міцюк Вікторыі Атаповіч выйшла ў фінал, дзе гулялі 4 мацнейшыя каманды. Дзяўчаты з лікам 2:1 выйгралі “Гродна-Ліфт”, 2:1 — перамаглі Слонім. Сыграўшы шэсть складаных партый  стаміліся. У выніку з лікам 2:0 саступілі камандзе з Ваўкавыска і занялі другое месца.

 

Віншуем каманду і трэнера  Васіля Русіна з перамогай.

 

Дырэктар ДУ

        «Дзятлаўскі раённы ФСК»                         В.І. Васіленка

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×