Сяброўская атмасфера са спартыўным азартам

7 ліпеня адбыўся сяброўскі матч па футболе паміж камандамі наведвальнікаў профільнага палатачнага летніка “POZITIV 9” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і праваслаўнымі святарамі Навагрудскай епархіі.

Матч быў арганізаваны з мэтай патрыятычнага выхавання, прапаганды здаровага ладу жыцця і папулярызацыі спорту сярод моладзі.

Каманды паказалі выдатную фізічную падрыхтоўку, спартыўны энтузіязм і волю да перамогі. Гульня выдалася напружаная і захапляльная. На стадыёне панавала сяброўская атмасфера, балельшчыкі дружна падтрымлівалі сваю каманду. Напрыканцы мерапрыемства святары падзякавалі дзецям за справядлівую і цудоўную гульню і нагадалі, што спортам не толькі патрэбна займацца, але і неабходна.

Аксана РОЎБА,
старшы выхавальнік профільнага палатачнага летніка “POZITIV 9”

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×