У цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло пасяджэнне савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам яго старшыні Аляксандра Дубовіка, з удзелам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, яго намесніка і старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ігара Кухарэвіча, старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктара Лісковіча.
Афіцыйнай частцы папярэднічала наведванне выставы ў фае ўстановы, дзе быў прадстаўлены турыстычны і спартыўны патэнцыял Дзятлаўшчыны, дасягненні ў выхаваўчай, даследчай, вучэбнай, творчай дзейнасці, работа бібліятэчнай сеткі і дадатковай адукацыі раёна. Асаблівы акцэнт зроблены на развіцці асобы і патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.