Поспехі дзятлаўскіх спрынтараў

У горадзе Гродне на цэнтральным стадыёне прайшла абласная спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння.

У складзе Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выступалі Леанід Герасімчык, Алег Пачук, Сяргей Губко, Вольга Радомская і Марыя Макарчык.

Па выніках спаборніцтваў Леанід Герасімчык стаў сярэбраным прызёрам на дыстанцыях 100 і 200 метраў.

Вольга Радомская заняла трэцяе месца ў бегу на 200 метраў.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота прадастаўлена Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×