Кавярня душэўных песен

Успомнім маму маладую
Пад такой назвай сёння ў кавярні душэўных песен кінатэатра “Спадарожнік” прайшла рэтра-вечарына ў стылі 60-х. Была яна прысвечана Дню маці і святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Сабраліся ўдзельнікі клуба “Нам гады не бяда” і людзі ва ўзросце 60+, каб пагаварыць пра далёкае дзяцінства і юнацтва, успомніць сваіх матуль і тыя часы, калі былі дзецьмі. Многія жанчыны прыйшлі ў строях “а-ля 60-я” – яркія, прыгожыя, чароўныя, нібы скінулі гадоў трыццаць-сорак і апынуліся ў сваіх успамінах. Успаміналі сябе маладых, сваіх матуль, спявалі настальгічныя песні “Стары клён” і “Падмаскоўныя вечары”, чыталі вершы, гулялі і забаўляліся, дыфіліравалі ў рэтра-строях. Але не забывалі аб галоўным: самае важнае – мірнае неба над галавой, шчаслівая сям’я, здаровыя дзеці. Арганізатарам сустрэчы стаў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, вялі праграму Алена Абрамчык, спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра, і Іна Юганава, сацыяльны работнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
-Настрой узнёслы, — дзеліцца ўражаннямі Лідзія Пуйта. – Даўно не была на такім цудоўным мерапрыемстве і нават не думала, што ў Дзятлаве можна так пазітыўна бавіць час. Успомніла сваю маці, якая перажыла вайну, Халакост, лічылася старажылам Дзятлава, расчулілася. Вялікі дзякуй арганізатарам і вядучым, якія так умеюць захапіць аўдыторыю.
І сапраўды, на тварах жанчын ззялі ўсмешкі, усе былі актыўнымі, раскаванымі, не саромеліся гаварыць пра самае дарагое, патаемнае. Менавіта такая станоўчая энергетыка і дапамагае нам заставацца бадзёрымі і маладымі, жыць актыўным жыццём.
З надыходзячым святам, дарагія матулі! Здароўя вам, дабрабыту, мацярынскага шчасця.

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×