Валейбольны уік-энд

У парку актыўнага адпачынку “Каробчыцкі Алімп” каля Гродна адбыўся чэмпіянат Гродзенскай вобласці па пляжным валейболе сярод жаночых каманд.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 14 валейбольных дружын, было сыграна 46 сустрэч.

Дзятлаўскі раён прадстаўлялі дзве парныя каманды, у складзе якіх выступалі Алена Дарашкевіч і Юлія Пацэнка, Алена Прастак і Вікторыя Атаповіч.

Па выніках чэмпіянату нашы спартсменкі з першага валейбольнага дуэта занялі другое месца. У якасці “сярэбранага” прыза дзятлаўчанкі атрымалі агульнакамандныя кубак і дыплом, а таксама асабістыя медалі і граматы.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота ўдзельнікаў спаборніцтваў

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×