Валачобнікі наведалі гаспадароў у Гезгалах і Дварцы

Работнікі Дварэцкіга і Гезгалаўскага дамоў культуры ўзгадалі традыцыю абыходу двароў на першы дзень Вялікадня, якая яшчэ зусім нядаўна бытавала паўсюдна ў беларускіх вёсках і мястэчках.

У галоўнае хрысціянскае свята года валачобнікі наведалі гаспадароў у Гезгалах і Дварцы. Дзеці разам з дарослымі спявалі традыцыйныя беларускія народныя велікодныя песні, чыталі тэматычныя вершы.

Гаспадары гасцінна сустракалі валачобнікаў, з прыемнасцю ўзгадвалі традыцыйны абрад і стараліся шчодра аддзячыць за творчасць юных і дарослых артыстаў.

Аргкамітэт

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×