Беларускае слова – ад Дзятлава да Зачэпічаў

Сёлета дзятлаўчане святкуюць знакавую дату ­– 125-годдзе з дня нараджэння нашага слыннага земляка Ігната Дварчаніна.

У жніўні на Дзятлаўшчыне  сабраліся неабыякавыя да яго творчасці, да беларускага слова і да сваёй Радзімы людзі, каб ушаванаць памяць творцы. У межах урачыстасці прайшло Пятае абласное свята беларускай паэзіі ў Зачэпічах.

Святочны маршрут пачынаўся ў Дзятлаве, дзе па вуліцы Савецкай усталяваны помнік Ігнату Дварчыніну, пралягаў праз яго малую радзіму – гасцінны дом у Погірах.

Фінальным пунктам вандроўкі сталі Зачэпічы, зямля, якая ўзрасціла адразу трох беларускіх паэтаў – Петруся Граніта, Гарасіма Праменя і Васіля Струменя.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара

Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×