У гімназіі № 1 горада Дзятлава напярэдадні Новага года прайшла спартландыя “Тымбілдынг”, удзельнікамі якой сталі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”.




Арганізатарам спаборніцтваў выступіў Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб.




Святочную атмасферу спартландыі надалі тэматычныя назвы каманд “Сняжынкі” і “Снегавікі”.





Людзі з абмежаванымі магчымасцямі спаборнічалі ў самых разнастайных па сваёй складанасці спартыўных відах.




У кожным з іх яны ўсё рабілі разам, падказвалі і дапамагалі адзін аднаму ў цяжкіх сітуацыях, дэманстравалі моцны і ўстойлівы камандны дух, праходзілі кожнае выпрабаванне з нязменным дэвізам: “Адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго!”.




З усімі конкурсамі і “Снегавікі”, і “Сняжынкі” справіліся на выдатна – перамагла дружба!






Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

