Кожны год у маі праходзяць раённыя спартыўна-масавыя мерапрыемствы па здачы нормаў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Кожны дзятлаўчанін можа выпрабаваць сваю сілу, хуткасць і спрыт, атрымаць адпаведнае званне і ўзнагароду.
Сёлета ў спаборніцтвах, якія прайшлі на стадыёне “Колас” у Дзятлаве, прынялі ўдзел навучэнцы школ, работнікі арганізацый і ўстановаў раёна. У праграму ўвайшлі падцягванне, адцісканне, чаўночны бег, нахілы, скачкі ў даўжыню і бег на розныя дыстанцыі.
– З 2016 года Дзятлаўшчына з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў па здачы нормаў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, – адзначыў загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда. – Гэты паказчык уваходзіць у праграму развіцця фізічнай культуры нашай краіны. Удзел у мерапрыемствах прымаюць розныя людзі – ад самых юных да пенсіянераў, выконваючы нарматывы адпаведна свайго ўзросту. За апошнія два гады 53 дзятлаўчаніна здалі нарматыў на 1, 2 і 3 ступень. Доступ да здачы мае кожны жыхар раёна. Тых, хто дасягнуў добрых вынікаў, Міністэрства спорту і турызму адзначае нагрудным знакам і пасведчаннем.