8 кастрычніка 2016 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў в. Труханавічы, прысвечанай Нікіфару Жальбе і памятнага знаку з мемарыяльнай дошкай у в. Зачэпічы ў гонар заходнебеларускіх паэтаў: Васіля Струменя, Пятруся Граніта і Гарасіма Праменя. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў дзятлаўскай інтэлігецыі і мясцовых жыхароў. У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі прадстаўнікі гродзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы, госці з Ліды і Слоніма. Пад час адкрыцця гучалі вершы паэтаў у выкананні вучняў Вензавецкай і Жукоўшчынскай школ, песні ў выкананні ансамбля “Прымакі”. Дадзеная падзея адбылася дзякуючы вялікай падрыхтоўчай працы краязнаўцаў Валерыя Петрыкевіча і Сяргея Чыгрына.
Версия сайта для слабовидящих