Адбылося чарговае пасяджэнне міжведамаснага каардынацыйнага савета па фізічнай культуры, спорце і турызме, а дакладней, творчая група ‒ прадстаўнікі культуры, супрацоўнікі раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, Цэнтра турызма дзяцей і моладзі, школ раёна і мясцовыя краязнаўцы.
У час сустрэчы ўдзельнікі савета абмеркавалі патэнцыяльныя спосабы зрабіць Дзятлаўшчыну больш цікавай для турыстаў. Ідэй было шмат: гэта і рэканструкцыя ўжо існуючых культурных аб’ектаў, і стварэнне новых экскурсійных маршрутаў, а таксама віртуальнай карты цікавых месцаў раёна:
‒ Сёння ў раёне ўжо існуе 19 экскурсій, 12 з якіх – маршруты на байдарках, ‒ адзначыла Наталля Калодка, галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму.
‒ Трэба развівацца ў гэтым кірунку і далей. Так, напрыклад, нам не хапае інфармацыйна-турыстычнага цэнтра, які будзе займацца распрацоўкай турыстычных маршрутаў і планаваннем экскурсій.
Яна расказала, што рашэннем райвыканкама створана маніторынгавая група, якая будзе займацца маніторынгам стану турыстычных аб’ектаў Дзятлаўшчыны і, у прыватнасці, аб’ектаў харчавання на іх. Без увагі не застанецца ні адна дэталь: ад санітарнага стана памяшканняў да інфармацыі, размешчанай на сайтах і ў сацсетках арганізацый.
Марыя ПАПОВА