НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ — ТЫСЯЧНЫ ТУРЫСТ

Тысячны турыст – гэта крута. З пачатку года – тысячны турыст. Ды яшчэ так супала, што стаў ім выхаванец дзіцячага садка №1 Савелій Ярмаловіч, маленькі дзятлаўчанін, які прайшоў па вуліцах горада са сваёй групай, а потым выцягнуў шчаслівы пялёстак з рамонка жаданняў.
Акцыю “Тысячны турыст” правёў сёння Дзятлаўскі турыстычны інфармацыйны цэнтр з нагоды першага невялікага поспеху ў справе папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу роднага горада і раёна і напярэдадні Сусветнага дня турызму, які будзе адзначацца 27 верасня. Маленькія ўдзельнікі акцыі атрымалі ў падарунак кніжку-размалёўку “Дзятлава – мой любімы горад” і салодкі пачастунак.
Наперадзе – новыя гарызонты і ўжо 2-тысячны турыст. Магчыма, ім стане хтосьці з вас. Падарожнічайце. Пазнавайце родную Беларусь і сваю малую радзіму.
Дятловский районный физкультурно-спортивный клуб

Контактная информация

X
×