Гастранамічны турызм – гэта від турызму, дзе падарожнік імкнецца пазнаёміцца з кухняй пэўнай краіны. Таму такія падарожжы цікавыя для тых, хто любіць дэгуставаць новыя стравы ці шукае магчымасць пакаштаваць незвычайную ежу. Прапануем пазнаёміцца з асаблівасцямі гатавання тых ці іншых страў Дзятлаўшчыны, а таксама з гісторыяй іх узнікнення.